Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кліент, ✂, м.

  1. Асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.

  2. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.

|| ж. кліентка, ✂.

|| прым. кліенцкі, ✂.

кліентура, ✂, ж., зб.

Кліенты.

  • Пастаянная к. ў цырульні.

|| прым. кліентурны, ✂.

клізма, ✂, ж.

  1. Увядзенне якой-н. вадкасці ў кішэчнік праз прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі.

    • Паставіць клізму.
  2. Прыстасаванне для такога ўвядзення вадкасці.

    • Рызінавая к.

|| прым. клізменны, ✂.

клік, ✂, м.

  1. Кліч, вокліч (высок.).

    • Радасны к.
    • Урачысты к.
  2. Крык некаторых дзікіх птушак.

    • Лебядзіныя клікі.

кліка, ✂, ж. (пагард.).

Група, шайка людзей, якія займаюцца непрыгожымі, непрыстойнымі справамі.

  • К. інтрыганаў.

клікаць, ✂; незак.

  1. Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

    • К. на ратунак.
    • К. бабулю.
    • К. курэй (падзываць, склікаць).
  2. Запрашаць з якой-н. мэтай.

    • К. на вяселле.
    • К. на ўрачысты вечар.
  3. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

    • К. народ на барацьбу.
  4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем (разм.).

|| аднакр. клікнуць, ✂.

|| зак. паклікаць, ✂ і падклікаць, ✂.

|| наз. кліканне, ✂.

клікунства, ✂, н.

Нервовае істэрычнае захворванне жанчын, якое выражаецца ў сутаргавых прыпадках і вішчанні.

|| прым. клікунскі, ✂.

клікуша, ✂, ж.

Жанчына, хворая на клікунства.

клімакс, ✂, м.

Тое, што і клімактэрый.

клімактэрый, ✂, м. (спец.).

Перыяд угасання функцый палавой сістэмы з набліжэннем старасці.

|| прым. клімактэрычны, ✂.

  • К. перыяд.