Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ключ​1, ✂, м.

  1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

    • К. ад клеці.
  2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

    • Гаечны к.
    • К. для механічнай цацкі.
    • К. для цымбалаў (для нацягвання струн).
  3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

    • К. шыфру.

|| памянш. ключык, ✂.

|| прым. ключавы, ✂.

ключ​2, ✂, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

  • Басовы к.
  • Скрыпічны к.

ключ​3, ✂, м.

Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у палёце.

  • К. гусей узяў кірунак на поўдзень.

ключ​4, ✂, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы, ✂.

ключавы, ✂.

  1. гл. ключ ​1.

  2. перан. Найбольш значны, важны ў ваенных ці эканамічных адносінах.

    • Ключавыя праблемы народнай гаспадаркі.
    • Ключавыя пазіцыі войск.

ключнік, ✂, м.

Даўней: слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месц іх захоўвання.

|| ж. ключніца, ✂.

ключыкі, ✂.

Тое, што і першацвет.

ключыца, ✂, ж.

Парная трубчастая косць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл, якая злучае лапатку з грудной косцю.

|| прым. ключычны, ✂.

клюшка, ✂, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе палкі з загнутым канцом для гульні ў хакей, гольф.

|| прым. клюшачны, ✂.

клюшня, ✂, ж.

Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы.

|| прым. клюшневы, ✂.