Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клёк, , м. (разм.).

  1. Розум, развага.

    • У гэтага чалавека к. ёсць.
  2. Жыццёвая сіла; сокі.

    • Нельга ж цягнуць з чалавека апошні к.

  • Не мець клёку ў галаве (разм. пагард.) — пра чалавека, у якога няма розуму.

клёкат, , м.

  1. Перарывістыя крыкі, характэрныя для некаторых птушак.

    • К. бусла.
  2. Гукі, якія ўтвараюцца пры кіпенні, бульканні вадкасцей.

    • К. вады ў трубах.

клён, , м.

  1. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.

  2. Драўніна гэтай расліны.

    • Начоўкі з клёну.

|| памянш. клёнік, .

|| прым. кляновы, .

клённік, , м., зб.

Зараснік клёну; кляновы лес.

клёпка, , ж.

Кожная асобная дошчачка для бакавых сценак бочкі і пад.

  • Клёпкі ў бочцы рассохліся.

  • Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) (разм. пагард.) — пра дурнаватага, дзікаватага чалавека.

|| прым. клёпачны, .

клёцкі, , ж.

Галушкі цеста (з мукі, дранай бульбы), звараныя ў вадзе або малацэ.

клёш, нязм., м.

Асаблівы, расшыраны ўнізе крой спадніц, штаноў.

  • Шырокі к.
  • Спадніца к.

|| прым. клёшны, .