кляймо, , н.

  1. Пячатка, знак, які ставяць, выпальваюць на кім-, чым-н.

    • К. на кані.
    • К. на сукне.
  2. перан., чаго або якое. Сведчанне чаго-н. (звычайна ганебнага).

    • К. ганьбы.
  3. Прылада, якой кляймуюць.

|| прым. кляймовы, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)