Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяле́цца, ; незак. (разм.).

Тое, што і бялець (у 2 знач.).

бяле́ць, ; незак.

  1. Станавіцца белым.

    • Бялеюць скроні.
    • Б. ад страху.
  2. Віднецца (пра што-н. белае).

    • У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабялець, .

бялёк, , м.

Дзіцяня цюленя.

|| прым. бяльковы, .

бялі́зна, , ж., зб.

Нацельнае адзенне з тканіны пераважна светлых колераў, а таксама вырабы з такой тканіны.

  • Перамяніць бялізну.
  • Пасцельная бялізна.

|| прым. бялізнавы, .

  • Бялізнавая тканіна.

бялі́лы, .

  1. Белая мінеральная фарба.

    • Цынкавыя б.
  2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме, касметыцы.

бялі́ць, ; незак.

  1. Пакрываць вапнай, мелам.

    • Б. печ.
  2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.

    • Б. палотны на сонцы.
  3. Пакрываць твар бяліламі (у 2 знач.).

  4. Знімаць шкуру з забітай жывёліны.

    • Б. авечку.

|| зак. выбеліць, , набяліць, і пабяліць, .

|| наз. пабелка, .

|| звар. бяліцца, .

|| наз. бяленне, .

|| прым. бялільны, .

бяло́к1, , м.

Складанае арганічнае рэчыва, найбольш важная састаўная частка жывёльных і раслінных арганізмаў.

|| прым. бялковы, .

бяло́к2, , м.

  1. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.

  2. Непразрыстая белая абалонка вока.

|| прым. бялковы, і бялочны, .

бялу́га, , ж.

Каштоўная прамысловая рыба сямейства асятровых.

|| прым. белужыны, .

  • Белужыная ікра.

бялу́жына, , ж.

Мяса бялугі як ежа.