Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяда́, , ж.

  1. Няшчасце, гора.

    • Дапамагчы ў бядзе.
    • Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка).
    • Б. па бядзе, як па нітцы ідзе (прыказка).
  2. Нястача, галеча.

    • У хаце — б.
  3. у знач. вык. Дрэнна; непрыемнасць.

    • Б. мне з ім.

  • Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.

  • Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.

  • Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.

  • Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння; ну дык што ж!

бяда́к, , м. (разм.).

Бяздольны, няшчасны, гаротны.

|| ж. бядачка, .

|| прым. бядацкі, .

  • Год цяжкі, бядацкі.

бядне́ць, ; незак.

  1. Траціць сваё багацце, станавіцца бяднейшым.

  2. Траціць што-н.

    • Рака бяднее на рыбу.
    • Фантазія бяднее (перан.).

|| зак. абяднець, і збяднець, .

бядно́та, , ж. (разм.).

  1. Беднасць, галеча, убогасць.

  2. зб. Бедныя людзі, жабракі.

бядня́к, , м.

  1. Незаможны, бедны чалавек.

  2. Бедны селянін, якога ў мінулым эксплуатавалі багачы.

|| ж. бяднячка, .

|| прым. бядняцкі, .

бядня́цтва, , н., зб.

Бедныя людзі, бедната.

бядо́та, , ж. (разм.).

  1. Гора, бяда, бедства.

  2. Матэрыяльныя нястачы, беднасць.

    • Жыў ён у бясконцай бядоце.

|| прым. бядотны, .

  • Бядотнае становішча.

бядро́, , н.

Частка нагі ад таза да калена.

  • Насіць спадніцу на бёдрах.

|| прым. бядровы, .

  • Бядровая косць.