Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бяз..., прыстаўка (гл. без’...)

Ужыв. замест «без...» («бес...») у першым складзе перад націскам, напр. бяздонны, бязмежны, бяссонніца, бяссэнсіца.

бязба́цькавіч, ✂, м. (разм.).

Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі, сірата.

бязбо́жнасць, ✂, ж.

Адмаўленне існавання Бога, адсутнасць веры ў Бога.

бязбо́жнік, ✂, м.

Чалавек, які не верыць у Бога, адмаўляе яго існаванне.

|| ж. бязбожніца, ✂.

|| прым. бязбожніцкі, ✂.

бязбо́жны, ✂.

  1. Які не прызнае існавання Бога.

    • Бязбожная літаратура.
  2. Неймаверны, несумленны (разм.).

    • Б. лгун.

бязбо́льны, ✂.

Які не выклікае болю, фізічных пакут.

  • Б. укол.

|| наз. бязбольнасць, ✂.

бязбо́язны, ✂.

Які не ведае страху, бясстрашны.

|| наз. бязбоязнасць, ✂.

бязбро́вы, ✂.

Які мае ледзь прыметныя бровы.

  • Б. твар.

|| наз. бязбровасць, ✂.

бязва́жкі, ✂.

Лёгкі, які мае вельмі малую вагу.

|| наз. бязважкасць, ✂.

  • У стане бязважкасці.

бязве́р’е, ✂, н.

Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.

  • Ён не паддаваўся бязвер’ю.