Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бягля́к, ✂, м. (разм.).

Той, хто ўцякае, уцякач.

|| ж. бяглячка, ✂.

бяго́м, прысл.

Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу; не шагам.

  • Прыпусціцца б.

◊

  • Бягом бегчы — вельмі хутка рухацца.

бяго́нія, ✂, ж.

Дэкаратыўная трапічная і субтрапічная расліна з прыгожым пярэстым лісцем і дробнымі кветкамі.

|| прым. бягоніевы, ✂.

  • Сямейства бягоніевых (наз.).

бягу́н, ✂, м.

Той, хто хутка бегае; спартсмен, які займаецца бегам (у 1 знач.).

  • Б. на кароткія дыстанцыі.

|| ж. бягуння, ✂.

бягу́чы, ✂.

  1. Які знаходзіцца ў руху.

    • Бягучая вада.
    • Шукай бягучага ваўка след.
  2. Які зараз адбываецца, цяперашні, штодзённы.

    • Бягучыя справы.
    • Б. момант.

○

  • Бягучы рахунак — рахунак укладчыка ў ашчадным банку.

|| наз. бягучасць, ✂.