Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ялей, , м.

Аліўкавы алей, які выкарыстоўваецца ў царкоўным ужытку.

|| прым. ялейны, .

ялік, , м.

Невялікая шлюпка з адной ці дзвюма парамі вёсел.

|| прым. ялікавы, і ялічны, .

яліна, , ж.

Высокая елка.

ялкавець, ; незак.

Станавіцца ялкавым на смак.

ялкавы, .

Трохі ёлкі (пра тлушчы).

  • Ялкавае сала.

|| наз. ялкавасць, .

ялчаць, ; незак.

Псуючыся, станавіцца ёлкім (пра тлушчы).

  • У цёплым месцы масла ялчае.

|| зак. з’ялчаць, і паялчаць, .

ям, , м.

Даўней: паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.

|| прым. ямскі, .

  • Ямская хата (памяшканне такой станцыі).

яма, , ж.

  1. Паглыбленне ў зямлі.

    • Выкапаць яму.
    • Памыйная я.
    • Паветраная я. (перан. участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца).
    • Капаць яму каму-н. (перан. рыхтаваць непрыемнасць).
  2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

    • Хаваць бульбу ў яме.
    • Вугальная я. (на судне).
    • Аркестравая я.
  3. Упадзіна, нізіна (разм.).

    • Веска стаіць у яме.

|| памянш. ямка, .

ямб, , м.

Вершаваная двухскладовая стала з націскам на другім складзе.

|| прым. ямбічны, .

  • Ямбічная стапа.

яміна, , ж. (разм.).

Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.).

|| памянш. ямінка, .