Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

звіх, , м. (разм.).

Тое, што і вывіх.

  • З. нагі.

звіхнуцца, ; зак.

  1. Зрушыцца ў суставе.

    • Палец звіхнуўся.
  2. Страціць розум, звар’яцець (разм.).

    • Ад такіх перажыванняў можна з.
  3. Збіцца з правільнага шляху, з правільных пазіцый.

звіхнуць, ; зак. (разм.).

Тое, што і вывіхнуць.

  • Ён звіхнуў нагу.

звіцца, ; зак.

Скруціцца ў клубок, кальцо.

  • Змяя звілася ў клубок.

|| незак. звівацца, .

звод1, , м. (разм.).

Выміранне, знікненне каго-, чаго-н.

  • Здавалася, што ніколі не будзе зводу такім магутным дрэвам.

звод2, , м.

  1. Зведзеныя ў адно цэлае і размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці звесткі, матэрыялы, тэксты.

    • З. законаў.
  2. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры якога-н. збудавання.

    • Каменны з.
    • Гатычны з.

зводдалеку, прысл.

З далёкай адлегласці.

  • Назіраць з.
  • З. ад жыллёвых будынкаў.

зводдаль, прысл.

Тое, што і зводдалеку.

зводка, , ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

  • Аператыўная з.
  • З. аб ходзе сяўбы.
  • З. надвор’я.

зводнік, , м. (пагард.).

Чалавек, які займаецца зводніцтвам.

|| ж. зводніца, .