Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вучнёўства, , н.

Прабыванне ў становішчы вучня (у 1 і 2 знач.).

  • Гады вучнёўства.

вучонасць, , ж.

Валоданне вялікімі ведамі; высокая адукаванасць.

  • Вызначацца сваёй вучонасцю.

вучоны, .

  1. Вывучаны, навучаны чаму-н.

    • Не вучы вучонага (прыказка).
    • В. мядзведзь (дрэсіраваны).
  2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.

    • В. чалавек.
    • В. садавод.
  3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.

    • Вучонае званне.
    • Вучоная ступень.
  4. наз. вучоны. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.

    • Выдатны в.

вучылішча, , н.

Назва некаторых ніжэйшых і сярэдніх спецыяльных, а таксама некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

  • Прафесійна-тэхнічнае в.
  • Медыцынскае в.
  • Вышэйшае тэхнічнае в.

|| прым. вучылішчны, .

вучыцца, ; незак.

  1. Засвойваць якія-н. веды, навыкі, звычкі.

    • В. грамаце.
    • В. майстэрству.
    • В. быць самастойным.
  2. Атрымліваць адукацыю, спецыяльнасць.

    • В. ў школе.
    • В. на настаўніка.
    • В. за слесара.

|| зак. вывучыцца, .

|| наз. вучоба, і вучэнне, .

  • Гады школьнай вучобы або школьнага вучэння.
  • Палітычная вучоба.
  • Быць на вучобе.
  • Паслаць на вучобу каго-н.

вучыць, ; незак.

  1. каго чаму і з інф. Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.

    • В. англійскай мове.
    • В. сына плаваць. В. гаспадарыць.
  2. перан., каго чаму і з інф. Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.

    • В. паважаць старэйшых.
    • В. дзяцей толькі добраму.
  3. з дадан. сказам. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.

    • Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць прадукт яго грамадскага жыцця.
  4. Займаючыся, засвойваць, запамінаць.

    • В. урок.
    • В. верш.
    • В. ролю.
  5. Караць, біць (разм.).

    • Мала вас вучылі дубцом!

|| зак. вывучыць, і навучыць, .

|| наз. вывучка, .

  • Аддаць на вывучку.

|| наз. навучанне, .

  • Усеагульнае абавязковае навучанне.

|| наз. вучэнне, .

вучэбны, .

  1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

    • В. год.
    • В. працэс.
    • В. дапаможнік.
    • В. патрон (у адрозненне ад баявога).
  2. Такі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, трэніроўка для якога-н. роду службы.

    • Вучэбнае судна.
    • В. збор.

вучэнне, , н.

  1. гл. вучыць і вучыцца.

  2. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў аб якой-н. галіне ведаў, сістэма поглядаў на што-н.

    • В. аб прыродзе.

вушак, , м.

Бакавы брус у дзвярной асадзе.

|| прым. вушачны, .

вушанка, , ж.

Цёплая шапка з вушамі (гл. вуха ў 3 знач.).