Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

верацярпі́масць, ✂, ж.

Цярпімасць да чужой рэлігіі, прызнанае яе права на свабоднае існаванне.

верашча́ка, ✂, ж.

Рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі.

верашча́ць, ✂; незак.

Віскліва з пералівамі пішчаць, гучаць.

вербава́ць, ✂; незак.

Набіраць, наймаць людзей на якую-н. працу, схіляць да ўступлення ў якую-н. арганізацыю.

  • В. рабочых на лесараспрацоўкі.
  • В. дабравольцаў.

|| зак. завербаваць, ✂.

|| наз. вярбоўка, ✂.

|| прым. вярбовачны, ✂.

вербало́з, ✂, м.

Куст ці дрэва сямейства вярбовых.

|| прым. вербалозавы, ✂.

верба́льны, ✂ (кніжн.).

Вусны.

  • Вербальная заява.

○

  • Вербальная нота (спец.) — дыпламатычная нота без подпісу, якая прыраўноўваецца да вуснай заявы.

|| наз. вербальнасць, ✂.

вербе́на, ✂, ж.

Травяністая ці кустовая дзікарастучая духмяная расліна.

|| прым. вербенавы, ✂.

  • Сямейства вербенавых (наз.).

верблюдзяня́, ✂ і верблюдзянё, ✂, н.

Дзіцяня вярблюда.

верды́кт, ✂, м. (спец.).

Рашэнне прысяжных заседацеляў аб вінаватасці або невінаватасці абвінавачанага.

  • Вынесці апраўдальны (абвінаваўчы) в.

|| прым. вердыктны, ✂.

ве́рмахт, ✂, м.

Узброеныя сілы фашысцкай Германіі.

  • Разгром вермахта.