Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збудаванне, ✂, н.

Будынак, пабудова (рознага віду і прызначэння).

  • Спартыўнае з.
  • Гідратэхнічныя збудаванні.

збудаваць, ✂; зак.

Пабудаваць, выбудаваць.

  • З. палац.

збуцвелы, ✂.

Які збуцвеў, струхнелы, спарахнелы.

  • Крыж з. паваліўся.

збуялы, ✂.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны).

  • Збуялае каліўе бульбы.

збуяць, ✂; зак.

Пышна разрасціся націннем на шкоду плоданашэнню.

  • Буракі збуялі.

збыт, ✂, м.

Продаж гатовай прадукцыі.

  • Рынак збыту.

|| прым. збытавы, ✂.

збыцца, ✂; зак.

Ажыццявіцца, здзейсніцца, стаць сапраўдным.

  • Падзеі збыліся.

|| незак. збывацца, ✂.

збыць, ✂; зак.

  1. Знайсці збыт чаму-н., прадаць.

    • З. тавар.
  2. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. (разм.).

    • З. з рук.
    • З. бяду з галавы.

|| незак. збываць, ✂.

збяднелы, ✂.

Які збяднеў, стаў бедны.

|| наз. збяднеласць, ✂.

збялелы, ✂.

Які збялеў, стаў белым, бледным.

  • З. твар.
  • З. ад інею лазняк.