Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вінакур, ✂, м.

Той, хто займаецца вінакурэннем.

вінакурэнне, ✂, н.

Вытворчасць спірту і гарэлкі са збожжа, з бульбы, буракоў і інш.

|| прым. вінакурны, ✂.

В. завод.

вінароб, ✂, м.

Спецыяліст па вінаробству.

вінаробства, ✂, н.

Выраб віна з вінаграду ці іншых ягад і пладоў.

|| прым. вінаробны, ✂ і вінаробчы, ✂.

вінатэка, ✂, ж.

Збор калекцыйных він.

|| прым. вінатэчны, ✂.

віначэрп, ✂, м.

У старажытнасці: службовая асоба, якая загадвала віннымі склепамі, разлівала і разносіла пітво на банкетах.

вінегрэт, ✂, м.

  1. Халодная страва, прыгатаваная з дробна нарэзаных кавалачкаў агародніны, мяса ці рыбы, яек з соусам, алеем і воцатам.

  2. перан. Сумесь разнастайных думак і паняццяў.

    • У галаве в. (усё перамяшалася, мешаніна розных поглядаў, думак; разм.).

|| прым. вінегрэтны, ✂.

вінны, ✂ (разм.).

Тое, што і вінаваты (у 1 і 3 знач.).

віно, ✂, н.

Алкагольны напітак, прыгатаваны з ягад, садавіны.

  • Чырвонае в.
  • Вінаградныя віны.
  • Сталовае в.

|| памянш. вінцо, ✂.

|| прым. вінны, ✂.

  • В. пах.
  • В. склеп.

○

  • Вінныя ягады — сушаныя плады фігавага дрэва.

віноўнік, ✂, м.

Той, хто вінаваты ў чым-н., хто з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-н.

  • В. бедства.
  • В. урачыстасці (жарт.).

|| ж. віноўніца, ✂.