Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саджаны, .

Які вырас з саджанца, пасаджаны (не сеяны і не дзікарослы).

  • Саджаныя бярозы.
  • С. лес.

садзейнік, , м.

Той, хто садзейнічае, дапамагае, спрыяе каму-, чаму-н.

садзейнічанне, , н.

Дапамога, падтрымка ў чым-н.

  • С. поспеху.
  • Аказаць с.

садзейнічаць, ; незак.

Аказваць садзейнічанне, спрыяць.

  • С. поспеху.

|| зак. пасадзейнічаць, .

садзіць, і саджаць, , незак.

  1. Запрашаць або прымушаць заняць якое-н. месца.

    • С. дзяцей у зале.
    • С. пасажыраў на параход.
    • С. авіялайнер (прызямляць, весці на пасадку).
  2. Змяшчаць куды-н., прымушаючы што-н. рабіць, або знаходзіцца ў якім-н. стане.

    • С. каго-н. за станок.
    • С. у астрог.
    • С. квактуху.
    • С. на дыету.
  3. Закопваць у зямлю або сеяць з мэтай вырошчвання.

    • С. бульбу.
    • С. сад.
  4. Ставіць у гарачую печ, сушню для выпякання, сушэння.

    • С. пірагі ў печ.
  5. Усоўваць, змяшчаць што-н. куды-н.

    • С. руку ў цеста.
    • С. картку за рамку (разм.).
  6. Ужыв. для ўтварэння якога-н. энергічнага дзеяння (разм.).

    • С. калом па плоце.
    • С. з ружжа (страляць).
    • З коміна садзіў чорны дым (валіў густымі клубамі).
  7. Глыбока ўвязнуўшы ў што-н. гразкае, даць завязнуць, засесці.

    • С. калёсы ў гразь.
  8. Наносіць, прымацоўваць што-н. на якую-н. паверхню (разм.).

    • С. плямы.
    • С. латкі на штаны.
  9. Марна траціць, расходаваць (разм.).

    • Няма чаго напрасна с. грошы.

  • На пасад садзіць — 1) рыхтаваць месца і садзіць на вяселлі на покуце — пачэсным месцы; 2) аддаваць замуж.

  • Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту.

  • Садзіць нос куды, у што (разм. неадабр.) — умешвацца не ў сваю справу.

|| зак. пасадзіць, .

|| наз. пасадка, .

садзьмуць, ; зак.

Сагнаць, скінуць з паверхні чаго-н. струменем, павевам ветру.

  • С. пыл з тэлевізара.
  • Як ветрам садзьмула (знік імгненна).

садніць, ; безас.; незак. (разм.).

Пра шчымлівы, пякучы боль (пры раненні, апёку, раздражненні скуры і пад.).

  • Нага с.

садок, , м.

Памяшканне (клетка, вадаём і пад.) для развядзення і трымання жывёл.

  • Гусіны с.
  • С. для рыбы.

|| прым. садковы, .

  • Садковая рыба.

садом, , м. (разм.).

Неразбярыха, сумятня, крык.

  • У хаце цэлы вечар с.

  • Садом і гамора (кніжн.) — поўны беспарадак, хаос [ад назваў гарадоў, якія, паводле біблейскай легенды, былі разбураны богам за грахі жыхароў].

садоўнік, , м.

Працаўнік па догляду саду і вырошчванню садовых раслін.

|| ж. садоўніца, .

|| прым. садоўніцкі, .