Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кінематаграфіст, , м.

Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно.

|| ж. кінематаграфістка, .

|| прым. кінематаграфісцкі, .

кінематаграфія, , ж.

Майстэрства ўзнаўлення на экране знятых на кінаплёнку відарысаў, якія рухаюцца, а таксама галіны дзейнасці, звязаныя з выпускам кінафільмаў.

  • К. Беларусі.

|| прым. кінематаграфічны, .

кінематограф, , м.

Тое, што і кіно.

|| прым. кінематаграфічны, .

кінематыка, , ж.

Раздзел механікі, які вывучае рух цел без уліку іх масы і ўздзеяння на іх сіл.

|| прым. кінематычны, .

кінескоп, , м.

Прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая дае відарыс.

|| прым. кінескопны, .

кінетыка, , ж.

Раздзел механікі, які ўключае дынаміку і статыку.

|| прым. кінетычны, .

кінжал, , м.

Колючая зброя ў выглядзе клінка, вострага з двух бакоў і звужанага на канцы.

|| прым. кінжальны, .

кінжальны, .

  1. гл. кінжал.

  2. Які дзейнічае, робіцца на вельмі блізкай адлегласці (спец.).

    • К. агонь.

кіно, нескл., н.

  1. Тэатр, дзе на экране дэманструюць фільмы.

  2. Тое, што і кінематаграфія.

  3. Тое, што і кінафільм.

    • Паглядзець цікавае к.

|| прым. кіношны, .

кінолаг, , м.

Спецыяліст па кіналогіі.