Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здобны, ✂.

Прыгатаваны на малацэ, масле, яйках і пад.

  • Здобная булка.

здобрыцца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і раздобрыцца.

здолець, ✂; зак.

  1. з інф. Быць у стане зрабіць, выканаць што-н.

    • Я здолею рашыць гэту задачу.
  2. з інф. Атрымаць магчымасць зрабіць што-н. пры пэўных абставінах.

    • Учора я не здолеў паехаць.
  3. Адолець, асіліць.

    • Агульнымі намаганнямі ўсё можна з.

здольнасць, ✂, ж.

  1. Прыродны дар, таленавітасць.

    • Чалавек з вялікімі здольнасцямі.
  2. Уменне, а таксама магчымасць утвараць якія-н. дзеянні.

    • З. рухацца.
    • Прапускная з. дарог.
    • Пакупная з. насельніцтва.

здольны, ✂.

  1. Які мае здольнасці да чаго-н., таленавіты.

    • З. інжынер.
    • З. да матэматыкі.
  2. Які можа што-н. зрабіць; які валодае пэўным уменнем.

    • З. да ўсякай работы.
    • Гэты чалавек на ўсё з. (ні перад чым не спыніцца).

здор, ✂, м.

Нутраное свіное сала.

  • Мазаць бліны здорам.

|| прым. здоравы, ✂.

здорава, прысл. (разм.).

  1. Вельмі моцна.

    • Ну і з. ж бухаюць гарматы.
  2. Вельмі добра, выдатна.

    • Зроблена з.

здохлы, ✂.

  1. Тое, што і дохлы.

    • Здзіраць скуру са здохлага каня.
  2. перан. Слабы,; кволы (разм.).

    • Чаго ён такі з. ў вас?

|| наз. здохласць, ✂.

здрабнелы, ✂.

Які здрабнеў, дробны, схуднелы.

  • З. твар.
  • Здрабнелая жывёла.

здравіца, ✂, ж. (высок.).

Тост за здароўе.

  • З. ў гонар пераможцаў.