Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зверскі, .

  1. Уласцівы зверу (у 2 знач.), люты, жорсткі.

    • Зверскае забойства.
  2. Вельмі моцны; надзвычайны (разм.).

    • З. апетыт.

|| наз. зверства, .

зверства, , н.

  1. гл. зверскі.

  2. Зверскі ўчынак, жорсткасць.

    • Фашысцкія зверствы.

зверстваваць, ; незак.

Учыняць зверства.

зверху, прысл.

  1. У напрамку ўніз.

    • З. пасыпалася лісце.
    • Глядзець з. ўніз (таксама перан. адносіцца да каго-н. з пагардай, высакамерна).
  2. З боку вышэйстаячых органаў.

    • Дырэктыва з.
  3. Па паверхні, у верхняй частцы чаго-н.

    • Тлушч плавае з.
    • Масла сапсавалася толькі з.

звершчык, , м.

Работнік па зверцы чаго-н. з чым-н.

|| ж. звершчыца, .

зверына, , ж.

  1. зб. Звяры.

    • У лесе многа зверыны.
  2. м. Вялікі звер (разм.).

зверыцца, ; зак.

  1. Зрабіць зверку, праверыць што-н. па якіх-н. крыніцах.

    • З. са слоўнікам.
  2. Тое, што і зняверыцца (разм.).

|| незак. звярацца, .

зверыць, ; зак.

Праверыць, параўнаўшы з чым-н., узятым за ўзор.

  • З. копію з арыгіналам.

|| незак. звяраць, .

|| наз. зверка, .

звесіцца, ; зак.

  1. Перагнуўшыся цераз што-н., нахіліцца ўніз.

    • З. цераз поручні.
  2. Нізка схіліцца, апусціцца.

    • Галіны звесіліся да зямлі.

|| незак. звешвацца, .

звесіць, ; зак.

Трымаючы ў вісячым стане, апусціць уніз.

  • Вярба звесіла галіны над вадой.
  • Сядзець, звесіўшы ногі (не дастаючы да падлогі, зямлі).

|| незак. звешваць, .