Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безназо́ўны, ✂.

Які не мае назвы.

  • Безназоўнае возера.

|| наз. безназоўнасць.

безразва́жнасць, ✂, ж.

  1. гл. безразважны.

  2. Схільнасць да неабдуманых учынкаў.

безразва́жны, ✂.

Такі, паводзіны якога не кантралююцца розумам, развагай.

  • Б. ўчынак.

|| наз. безразважнасць, ✂.

безразме́рны, ✂.

Які набывае патрэбны размер пры нацягванні, эластычны (звычайна пра шкарпэткі, панчохі).

  • Безразмерныя калготкі.

безрука́ўка, ✂, ж.

Куртка або кофта без рукавоў.

  • Цёплая б.

безудзе́льны, ✂.

Які не прымае ніякага ўдзелу ў чым-н.; абыякавы да ўсяго.

  • Безудзельныя адносіны да чаго-н.

|| наз. безудзельнасць, ✂.

безула́ддзе, ✂, н.

Адсутнасць дзяржаўнай або мясцовай улады.

  • Перыяд безуладдзя.

безула́дны, ✂.

Які не мае ўлады або страціў яе.

  • Б. кіраўнік.

безумо́ўны, ✂.

  1. Не абмежаваны ўмовамі; безагаворачны.

    • Безумоўнае падпарадкаванне.
  2. Бясспрэчны, несумненны.

    • Безумоўная перамога.

|| наз. безумоўнасць, ✂.

безупы́нны, ✂.

Пастаянны, бесперапынны.

  • Б. шум.

|| наз. безупыннасць.