Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

святлабоязь, , ж.

Павышаная да болю адчувальнасць вока да святла.

святлакопія, , ж.

Копія чаго-н., зробленая на святлоадчувальнай паперы.

святлалюбны, .

Тое, што і святлолюбівы.

|| наз. святлалюбнасць, .

святласіла, , ж. (спец.).

Адносіны асветленасці адлюстравання, якое ствараецца аптычнай сістэмай, да яркасці прадмета, што адлюстроўваецца.

святлатэхнік, , м.

Спецыяліст па святлатэхніцы.

  • Інжынер-с.

святлатэхніка, , ж.

Галіна навукі і тэхнікі — тэорыя і практыка спосабаў прымянення святла, а таксама пераўтварэння энергіі святла ў іншыя віды энергіі.

|| прым. святлотэхнічны, .

святлафор, , м.

Светлавое сігнальнае ўстройства з чырвоным, жоўтым і зялёным шкельцамі для рэгулявання руху на вуліцах і дарогах.

|| прым. святлафорны, .

святлацень, , м.

У жывапісу і графіцы: размеркаванне розных па яркасці колераў і адценняў, светлых і ценявых штрыхоў для перадачы аб’ёмнасці малюнка.

|| прым. святлоценявы, .

святлець, ; незак.

  1. Станавіцца больш светлым.

    • Валасы пасля мыцця святлеюць.
    • На дварэ святлее (безас.).
  2. перан. Станавіцца радасным, ласкавым.

    • Твар сябра святлее.
  3. перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.

    • Думкі сталі с.
  4. Віднецца (пра што-н. светлае).

    • У гушчары ельніку святлела купка бяроз.

|| зак. пасвятлець, і прасвятлець, .

|| наз. прасвятленне, .

святліца, , ж.

Даўней: светлы, чысты пакой у хаце.

|| прым. святлічны, .