Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчымлівы, ✂.

  1. Які выклікае раздражненне, рэзкі боль.

    • Ш. пах.
  2. Тупы, ныючы (пра боль).

  3. Моцны, неадольны, які хвалюе.

    • Шчымлівае жаданне.

|| наз. шчымлівасць, ✂.

шчыпацца, ✂; незак.

  1. Шчыпаць (у 1 знач.) каго-н. або шчыпаць адзін аднаго.

  2. Тое, што і шчыпаць (у 2 знач.).

|| наз. шчыпанне, ✂.

шчыпаць, ✂; незак.

  1. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

    • Ш. за лыткі.
  2. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

    • Мароз шчыпле шчокі.
    • Гарчыца шчыпле язык.
    • Крыўда шчыпала сэрца (перан. прыносіла душэўны боль.).
  3. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

    • Ш. вішні.
    • Конь шчыпаў траву.
    • Ш. валакно.

|| зак. абшчыпаць, ✂ і ашчыпаць, ✂.

|| аднакр. ушчыпнуць, ✂ і шчыпнуць, ✂.

|| наз. шчыпок, ✂.

|| наз. шчыпанне, ✂, абшчыпванне, ✂ і ашчыпванне, ✂.

|| прым. шчыпальны, ✂.

  • Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

шчыпковы, ✂.

Пра музычныя інструменты: такі, з якога гукі здабываюцца шчыпком пальцаў або спецыяльнай цвёрдай пласцінкай.

  • Шчыпковыя струнныя інструменты (арфа, гітара, гуслі, мандаліна і пад.).

шчыпцы, ✂.

Інструмент для сціскання, схоплівання ў выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў.

  • Хірургічныя ш.
  • Ш. для арэхаў.

|| прым. шчыпцовы, ✂.

шчыпчыкі, ✂.

Маленькія шчыпцы.

шчыраваць, ✂; незак. (разм.).

Дбайна, старанна, рупна рабіць што-н.; завіхацца каля чаго-н.

  • Сяляне ўсё жыццё шчыруюць.
  • Ш. на ўборцы сена.

|| наз. шчыраванне, ✂.

шчыры, ✂.

  1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

    • Ш. чалавек.
    • Шчырае прызнанне.
    • Гаварыць шчыра (прысл.).
    • Сказаць ад шчырага сэрца.
  2. Задушэўны, інтымны.

    • Шчырая размова.
  3. Сардэчны, душэўны.

    • Шчырая сяброўка.
  4. Пазбаўлены прытворства.

    • Шчырае шкадаванне.
  5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

    • Шчырая праца.
    • Ш. змагар за светлую будучыню.
    • Ш. следапыт.
  6. Просты, даверлівы.

    • Ш. чалавек, усяму верыць.
  7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

    • Ш. бор.
    • Шчырае золата.

◊

  • Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчырасць, ✂.

шчыт, ✂, м.

  1. Прадмет старажытнай ручной зброі ў выглядзе круглаватай прамавугольнай плоскасці (з дрэва, металу і пад.) для засцярогі ад удараў, стрэл.

    • Са шчытом вярнуцца (перан. пераможцам; высок.).
    • На шчыце вярнуцца (перан. пераможаным; высок.).
    • Падняць на ш. каго-н. (перан. залішне расхваліць; высок.).
  2. Агароджа, прыстасаванне ў выглядзе металічных пліт, збітых дошак і пад.

    • Ш. артылерыйскай гарматы.
    • Супрацьснежныя шчыты.
  3. Франтон двухскатнага даху.

  4. Вялікая мішэнь для артылерыйскай стральбы на моры (спец.).

  5. Дошка, на якой змяшчаюцца прадметы для паказу, агляду.

    • Шчыты з дыяграмамі.
    • Ш. для насценгазеты.
  6. Дошка, на якой зманціраваны вымяральныя і кантрольныя электрапрыборы.

    • Ш. кіравання.
    • Размеркавальны ш.
  7. Верхняя рухомая частка пласціны для рэгулявання ўзроўню вады (спец.).

  8. У будаўніцтве зборных канструкцый: гатовая частка сцяны, перакрыцця, загароды і пад.

  9. Устройства для праходкі тунэля (спец.).

    • Праходка шчытом.
  10. Прыстасаванне, на якім умацавана карзіна для гульні ў баскетбол (спец.).

|| памянш. шчыток, ✂.

|| прым. шчытавы, ✂.

шчытападобны, ✂.

Які мае форму шчыта.

  • Шчытападобная залоза (залоза ўнутранай сакрэцыі).