шчыпаць, ✂; незак.

  1. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

    • Ш. за лыткі.
  2. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

    • Мароз шчыпле шчокі.
    • Гарчыца шчыпле язык.
    • Крыўда шчыпала сэрца (перан. прыносіла душэўны боль.).
  3. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

    • Ш. вішні.
    • Конь шчыпаў траву.
    • Ш. валакно.

|| зак. абшчыпаць, ✂ і ашчыпаць, ✂.

|| аднакр. ушчыпнуць, ✂ і шчыпнуць, ✂.

|| наз. шчыпок, ✂.

|| наз. шчыпанне, ✂, абшчыпванне, ✂ і ашчыпванне, ✂.

|| прым. шчыпальны, ✂.

  • Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)