шчыры, .

  1. Які выражае сапраўдныя пачуцці, праўдзівы, адкрыты.

    • Ш. чалавек.
    • Шчырае прызнанне.
    • Гаварыць шчыра (прысл.).
    • Сказаць ад шчырага сэрца.
  2. Задушэўны, інтымны.

    • Шчырая размова.
  3. Сардэчны, душэўны.

    • Шчырая сяброўка.
  4. Пазбаўлены прытворства.

    • Шчырае шкадаванне.
  5. Старанны; верны, адданы, заўзяты.

    • Шчырая праца.
    • Ш. змагар за светлую будучыню.
    • Ш. следапыт.
  6. Просты, даверлівы.

    • Ш. чалавек, усяму верыць.
  7. Які складаецца з аднолькавых парод дрэў (пра лес, бор); без дамешак, прымесей.

    • Ш. бор.
    • Шчырае золата.

  • Шчырая праўда — сама праўда.

|| наз. шчырасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)