шчыт,
-
Прадмет старажытнай ручной зброі ў выглядзе круглаватай прамавугольнай плоскасці (з дрэва, металу
і пад. ) для засцярогі ад удараў, стрэл.- Са шчытом вярнуцца (
перан. пераможцам;высок. ). - На шчыце вярнуцца (
перан. пераможаным;высок. ). - Падняць на ш. каго
-н. (перан. залішне расхваліць;высок. ).
- Са шчытом вярнуцца (
-
Агароджа, прыстасаванне ў выглядзе металічных пліт, збітых дошак
і пад. - Ш. артылерыйскай гарматы.
- Супрацьснежныя шчыты.
-
Франтон двухскатнага даху.
-
Вялікая мішэнь для артылерыйскай стральбы на моры (
спец. ). -
Дошка, на якой змяшчаюцца прадметы для паказу, агляду.
- Шчыты з дыяграмамі.
- Ш. для насценгазеты.
-
Дошка, на якой зманціраваны вымяральныя і кантрольныя электрапрыборы.
- Ш. кіравання.
- Размеркавальны ш.
-
Верхняя рухомая частка пласціны для рэгулявання ўзроўню вады (
спец. ). -
У будаўніцтве зборных канструкцый: гатовая частка сцяны, перакрыцця, загароды
і пад. -
Устройства для праходкі тунэля (
спец. ).- Праходка шчытом.
-
Прыстасаванне, на якім умацавана карзіна для гульні ў баскетбол (
спец. ).
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)