Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчылісты, ✂.

Які мае шмат шчылін, дзірак.

  • Шчылістыя дзверы.

|| наз. шчылістасць, ✂.

шчыльнасць, ✂, ж.

  1. гл. шчыльны.

  2. Маса цела, заключаная ў адзінцы яго аб’ёму (спец.).

    • Ш. вады.

шчыльнець, ✂; незак.

Станавіцца больш шчыльным (у 1 і 3 знач.).

|| зак. пашчыльнець, ✂.

шчыльны, ✂.

  1. З цесна злучанымі часцінкамі або які змяшчае вялікую колькасць чаго-н. у малым аб’ёме, прасторы.

    • Шчыльная тканіна.
    • Шчыльна (прысл.) зачыніць дзверы.
    • Шчыльныя слаі атмасферы.
    • Шчыльнае насельніцтва.
    • Ш. плот.
  2. Цесны, з абмежаванай прасторай.

    • Шчыльная пасудзіна.
  3. перан. Насычаны якімі-н. мерапрыемствамі, падзеямі.

    • Ш. графік мерапрыемстваў.

|| наз. шчыльнасць, ✂.

шчымець, ✂; незак.

  1. Востра балець, пячы ад драпін, раздражнення і пад. або ныць, балець тупым болем.

    • Шчыміць рука ад драпін.
    • Шчымела сэрца (таксама перан. пра душэўныя перажыванні).
  2. Выклікаць адчуванне прыгнечанасці, нуды і пад.

    • У грудзях ад крыўды шчымела.

|| наз. шчымленне, ✂.

шчымлівы, ✂.

  1. Які выклікае раздражненне, рэзкі боль.

    • Ш. пах.
  2. Тупы, ныючы (пра боль).

  3. Моцны, неадольны, які хвалюе.

    • Шчымлівае жаданне.

|| наз. шчымлівасць, ✂.

шчыпацца, ✂; незак.

  1. Шчыпаць (у 1 знач.) каго-н. або шчыпаць адзін аднаго.

  2. Тое, што і шчыпаць (у 2 знач.).

|| наз. шчыпанне, ✂.

шчыпаць, ✂; незак.

  1. Зашчамляць да болю скуру пальцамі.

    • Ш. за лыткі.
  2. Выклікаць адчуванне болю, свербу, пякоты і пад.

    • Мароз шчыпле шчокі.
    • Гарчыца шчыпле язык.
    • Крыўда шчыпала сэрца (перан. прыносіла душэўны боль.).
  3. Зашчамляючы чым-н. (пальцамі, зубамі), аддзяляць.

    • Ш. вішні.
    • Конь шчыпаў траву.
    • Ш. валакно.

|| зак. абшчыпаць, ✂ і ашчыпаць, ✂.

|| аднакр. ушчыпнуць, ✂ і шчыпнуць, ✂.

|| наз. шчыпок, ✂.

|| наз. шчыпанне, ✂, абшчыпванне, ✂ і ашчыпванне, ✂.

|| прым. шчыпальны, ✂.

  • Шчыпальная машына (у прадзільнай вытворчасці).

шчыпковы, ✂.

Пра музычныя інструменты: такі, з якога гукі здабываюцца шчыпком пальцаў або спецыяльнай цвёрдай пласцінкай.

  • Шчыпковыя струнныя інструменты (арфа, гітара, гуслі, мандаліна і пад.).

шчыпцы, ✂.

Інструмент для сціскання, схоплівання ў выглядзе двух змацаваных на шарніры стрыжняў.

  • Хірургічныя ш.
  • Ш. для арэхаў.

|| прым. шчыпцовы, ✂.