Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штосьці2 (штось), займ.

Нейкі, невядома які прадмет (з’ява, рэч), нешта.

  • Ш. непрыемнае.
  • Стукаць па чымсьці драўляным.

штотыдзень, прысл.

Кожны тыдзень, на кожным тыдні.

  • Ездзіць на дачу ш.

штотыднёвік, , м.

Выданне, якое выходзіць раз на тыдзень.

  • Ш. «Літаратура і мастацтва».

штотыднёвы, .

Які бывае кожны тыдзень, раз у тыдзень.

  • Штотыднёвая газета.

штоф, , м.

Шчыльная шарсцяная або шаўковая тканіна для абіўкі мэблі, для парцьер і пад.

|| прым. штофны, .

  • Штофная канапа (абабітая штофам).

штоф, , м.

Старая руская мера гарэлкі, роўная ​110 вядра, а таксама бутля такой меры.

|| прым. штофны, .

штохвілінны, .

Які бывае кожную хвіліну, надзвычай часта, бесперапынна.

  • Штохвілінныя сігналы.
  • Штохвілінна (прысл.) пазіраць у акно.

|| наз. штохвіліннасць, .

штохвіліны, прысл.

Кожную хвіліну, вельмі часта; з кожнай хвілінай.

  • Вецер ш. мацнеў.

што-небудзь, займ.

Які-н. прадмет (з’ява, рэч), усё роўна які.

  • Кожны раз што-н. прывозіць.
  • Дай чаго-небудзь з’есці.
  • Раскажы што-н. цікавае.

што-нішто, займ. (разм.).

Нешта, сёе-тое.

  • Пачуць што-нішто з чужой размовы.