Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кінаперасоўка, ✂, ж.

Перасовачная ўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінаплёнка, ✂, ж.

Плёнка для кіназдымкаў.

кінапракат, ✂, м.

Дэманстраванне кінафільмаў на экранах кінатэатраў, клубаў.

|| прым. кінапракатны, ✂.

кінарынак, ✂, м.

Купля і продаж фільмаў рознымі краінамі.

кінастужка, ✂, ж.

Кінематаграфічная стужка.

кінатэатр, ✂, м.

Тэатр для дэманстрацыі кінафільмаў.

кінафікаваць, ✂; зак. і незак.

Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры і кінаперасоўкі дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.

  • К. сяло.
  • К. школу.

|| наз. кінафікацыя, ✂.

кінафільм, ✂, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

  • К. для дарослых.

кінгстон, ✂, м. (спец.).

Клапан, што закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна.

|| прым. кінгстонны, ✂.

кіндзюк, ✂, м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзючны, ✂.