Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

злітавацца, ✂; зак.

  1. Праявіць літасць у адносінах да каго-, чаго-н., змілавацца.

    • З. над сіратой.
  2. злітуйся (-йцеся). Ужыв. як выраз нязгоды, пярэчання (разм.).

    • Злітуйся, што ты мелеш!

злітак, ✂, м.

Застылы кусок расплаўленага металу.

  • З. чыгуну.
  • Серабро ў злітках.

|| прым. зліткавы, ✂.

злітны, ✂.

  1. Які зліўся, злучыўся ў адно, суцэльны.

    • З. тлум.
  2. Пра напісанне слоў: не асобны, не праз злучок.

    • Злітнае напісанне прыслоўяў.

|| наз. злітнасць, ✂.

зліў, ✂, м.

  1. злі́ву, гл. зліць.

  2. ✂. Прыстасаванне для сцёку якой-н. вадкасці (спец.).

зліўны, ✂, (спец.).

  1. Змяшаны, зліты з розных пасудзін у адну.

    • Зліўное малако.
  2. Прызначаны для зліву, злівання.

    • З. жолаб.
    • З. чан.

зліцца, ✂; зак.

  1. Злучыцца ў адзін паток (пра вадкае, цякучае).

    • Ручаі зліліся ў рэчку.
  2. перан. Аб’яднацца, растварыўшыся адно ў другім, саставіць адно цэлае.

    • Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.
    • К вясне партызанскія атрады зліліся. Нашы намаганні зліліся.

|| незак. злівацца, ✂.

|| наз. зліццё, ✂.

зліць, ✂; зак.

  1. Адліць, каб аддзяліць што-н. ад чаго-н.

    • З. ваду са зваранай бульбы.
  2. Выліць, пераліць што-н. куды-н.

    • З. тлушч у слоік.
  3. Змяшаць, наліўшы з розных месц.

    • З. малако ад розных кароў.
  4. перан. Злучыць, аб’яднаць.

    • З. галасы.
    • З. два калгасы.
    • З. сваю душу з прыродай (перан.).
  5. Заліць усю паверхню вадкасцю.

    • З. падлогу вадой.

|| незак. зліваць, ✂.

|| наз. зліванне, ✂, зліў, ✂ і зліццё, ✂.

злічэнне, ✂, н.

Сукупнасць прыёмаў абазначэння ў ліках, спосабаў вылічэння.

  • Дзесятковая сістэма злічэння.

зло, ✂, н.

  1. Усё шкоднае, благое; проціл. дабро.

    • Рабіць з. каму-н.
    • Адплаціць злом за дабро.
  2. Бяда, няшчасце, непрыемнасць.

    • Знайсці віноўніка, што прычыніў такое з.
  3. Прыкрасць, злосць (разм.).

    • З. ўзяло.

злоба, ✂, ж.

Тое, што і злосць (у 1 знач.).

◊

  • Злоба дня — тое, што асабліва актуальнае, важнае сёння.