зліць, ​; зак.

  1. Адліць, каб аддзяліць што-н. ад чаго-н.

    • З. ваду са зваранай бульбы.
  2. Выліць, пераліць што-н. куды-н.

    • З. тлушч у слоік.
  3. Змяшаць, наліўшы з розных месц.

    • З. малако ад розных кароў.
  4. перан. Злучыць, аб’яднаць.

    • З. галасы.
    • З. два калгасы.
    • З. сваю душу з прыродай (перан.).
  5. Заліць усю паверхню вадкасцю.

    • З. падлогу вадой.

|| незак. зліваць, ✂.

|| наз. зліванне, ✂, зліў, ✂ і зліццё, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)