Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здзіраць, ✂; незак.

Тое, што і драць (у 2 знач.).

  • З. скуру.
  • З. кару.

здзірванелы, ✂.

Які пакрыўся дзірваном, ператварыўся ў дзірван.

  • З. курган.

|| наз. здзірванеласць, ✂.

здзіўленне, ✂, н.

Уражанне ад чаго-н. незвычайнага, нечаканага, незразумелага.

  • Спыніцца ў здзіўленні.

здзіўляючы, ✂.

Які выклікае здзіўленне, незвычайны.

  • Імчацца са здзіўляючай хуткасцю.

здзічэлы, ✂.

  1. Які здзічэў, стаў дзікім.

    • З. кот.
  2. Які выражае дзікасць, безразважнасць.

    • З. выгляд.
    • З. позірк.

|| наз. здзічэласць, ✂.

здзьмухаць, ✂; зак.

Дзьмухаючы, скінуць, сагнаць.

  • З. пыл са стала.

|| незак. здзьмухваць, ✂.

|| аднакр. здзьмухнуць, ✂.

здзьмуць, ✂; зак.

Ачысціць ад чаго-н. або знесці што-н. струменем паветра, ветру.

  • Вецер здзьмуў паперу.

|| незак. здзімаць, ✂.

здзяйсняльны, ✂.

Такі, які можна здзейсніць.

  • Здзяйсняльныя жаданні.

|| наз. здзяйсняльнасць, ✂.

здзяўбці, ✂; зак.

  1. Дзеўбучы, з’есці.

    • Кураняты здзяўблі тварог.
  2. Дзеўбучы, зрабіць ямкі; параніць у многіх месцах.

    • Пеўні здзяўблі адзін аднаго.
    • Пешняй здзяўблі тратуар.

|| незак. здзёўбваць, ✂.

здоба, ✂, ж.

  1. Тлушч, цукар і яйкі, што дабаўляюцца ў цеста.

    • Дабавіць здобы ў цеста.
  2. зб. Вырабы са здобнага цеста.

    • Напячы здобы.