Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вулканізацыя, , ж.

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для надання ім пругкасці, трываласці і інш. уласцівасцей.

|| прым. вулканізацыйны, .

вульгарны, .

  1. Пошлы, непрыстойны, грубы.

    • В. выраз.
  2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу.

    • В. выклад вучэння.

|| наз. вульгарнасць, .

вульгарызаваць, ; зак. і незак.

Падаць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

  • В. навуку.

|| наз. вульгарызацыя, .

вульгарызатар, , м.

Чалавек, які вульгарызуе што-н.

|| прым. вульгарызатарскі, .

вульгарызм, , м.

Грубае, вульгарнае (у 1 знач.) слова або выраз, ужыты ў літаратурнай мове.

вундэркінд, , м.

Дзіця с надзвычайнымі здольнасцямі.

|| прым. вундэркіндаўскі, .

вунь, часц.

  1. указальная. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

    • В. там, каля лесу.
    • А в., што гэта за дрэва?
  2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

    • В. нядаўна мы іх бачылі тут.
  3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

    • В. колькі ягад вы набралі.
    • В. якая глыбокая яма.
  4. у знач. прысл. У тым месцы, не тут.

    • В. відаць вёска.

  • Вунь (яно) што або вунь (яно) як (разм.) — вокліч для выказу здзіўлення або ўсведамлення.

вупраж, , ж.

  1. Рыштунак для запрэжкі (у 1 знач.).

    • Конская в.
  2. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах (спец.).

|| прым. вупражны, .

вуркатаць, ; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі, глуха грукатаць.

  • Вуркатаў гром.
  • Машыны вуркочуць.

|| наз. вуркатанне, .

вуркатлівы, .

  1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

    • В. гром.
  2. Бурклівы.

    • Вуркатлівая старая.

|| наз. вуркатлівасць, .