вунь часціца

  1. указальная. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

    • В. там, каля лесу.
    • А в., што гэта за дрэва?
  2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

    • В. нядаўна мы іх бачылі тут.
  3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

    • В. колькі ягад вы набралі.
    • В. якая глыбокая яма.
  4. у знач. прыслоўе: У тым месцы, не тут.

    • В. відаць веска.
    • Вунь (яно) што або вунь (яно) як (размоўнае) — вокліч для выказу здзіўлення або ўсведамлення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)