Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бо́рзды, ✂.

Хуткі, жвавы.

  • Б. конь.

|| наз. борздасць, ✂.

|| памянш. борздзенькі, ✂.

бормашы́на, ✂, ж. (спец.).

Зубалячэбны апарат для свідравання зубоў.

|| прым. бормашынны, ✂.

борт, ✂, м.

  1. Бакавая сценка марскога або рачнога судна, самалёта.

    • Кінуць за б.
    • Апынуцца (аказацца) за бортам (перан. аказацца выключаным з якой-н. справы).
  2. Сценка кузава грузавога аўтамабіля, адкрытага таварнага вагона і пад.

    • Барты грузавіка.
  3. Левы або правы край адзення (паліто, пінжака і пад.) з петлямі або гузікамі для зашпільвання.

|| памянш. борцік, ✂.

|| прым. бартавы, ✂.

бортжурна́л, ✂, м.

Журнал, які вядзецца ў час палёту на самалёце, касмічным караблі і інш.

бортмеха́нік, ✂, м.

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.) — механік.

бо́ртнік, ✂, м. (уст.).

Той, хто займаецца бортніцтвам; пчаляр.

|| прым. бортніцкі, ✂.

бо́ртніцтва, ✂, н. (уст.).

Здабыча мёду лясных пчол.

|| прым. бортніцкі, ✂.

бортправадні́к, ✂, м.

Служачы грамадзянскага паветранага флоту, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце.

|| ж. бортправадніца, ✂.

бортрады́ст, ✂, м.

Член лётнага экіпажа (самалёта, верталёта і пад.), які падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры.

борць, ✂, ж. (уст.).

Вулей у дупле або ў выдзеўбанай калодзе, дзе жывуць пчолы.

|| прым. борцевы, ✂.