Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

проціпаказанне, , н. (спец.).

  1. Паказанне, якое пярэчыць паказанню другога.

  2. Прымета, якая паказвае на шкоднасць прымянення якога-н. лякарства, лячэння.

    • Проціпаказанні супраць антыбіётыкаў.

проціпаказаны, .

Такі, якому ёсць проціпаказанне (у 2 знач.).

  • Проціпаказанае лякарства.

проціракетны, .

Накіраваны на абарону супраць ракетнай зброі.

  • Проціракетная абарона.

процістаянне, , н. (спец.).

Месцазнаходжанне верхняй планеты ў пункце неба, процілеглым Сонцу.

процістаяць, ; незак. (кніжн.).

  1. Супраціўляцца дзеянню чаго-н., захоўваючы ўстойлівае становішча.

    • П. ветру.
    • П. чыйму-н. націску (перан.).
  2. Быць проціпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

процітанкавы, .

Які дзейнічае супраць танкаў, абараняе ад танкаў.

  • Процітанкавая граната.
  • П. роў.

проціхімічны, .

Накіраваны на ахову ад баявых атрутных рєчываў.

  • Проціхімічныя сродкі.

проціяддзе, , н.

Рэчыва, якое спыняе або аслабляе дзеянне яду.

  • П. супраць коснасці (перан., кніжн.).

процьма, , ж.

  1. Бездань, прорва (у 1 знач.; уст.).

  2. перан., каго-чаго.

    • Вялікае мноства, безліч.
    • П. народу.

прочкі, , н. (разм.).

Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.

  • Пайсці ў п.