Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праставаты, ✂ (разм.).

Не вельмі разумны, недалёкі.

  • П. хлопец.

|| наз. праставатасць, ✂.

прастагнаць, ✂; зак.

  1. Абазвацца стогнам.

    • Хворы голасна прастагнаў.
  2. Сказаць са стогнам.

    • Піць! — прастагнаў ранены.
  3. Правесці які-н. час стогнучы.

    • Хворы ўвесь вечар прастагнаў.

прастадушны, ✂.

Няхітры і добры, наіўна-даверлівы.

  • П. чалавек.
  • Прастадушна (прысл.) усміхнуцца.

|| наз. прастадушнасць, ✂.

прастак, ✂, м. (разм.).

Тое, што і прасцяк.

|| памянш. прастачок, ✂.

|| ж. прастачка, ✂.

прастакваша, ✂, ж.

Густое кіслае малако.

|| прым. прастаквашны, ✂.

прастамоўе, ✂, н.

Словы і граматычныя формы, уласцівыя вуснай народнай мове, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак для надання мове грубаватага зніжанага адцення.

|| прым. прастамоўны, ✂.

прастарнець, ✂; незак.

Станавіцца больш прасторным.

|| зак. папрастарнець, ✂.

  • У хаце цяпер папрастарнела (безас.).

прастаяць, ✂; зак.

  1. Правесці або прабыць які-н. час стоячы.

  2. Прабыць у бяздзейнасці, у прастоі.

    • Поезд прастаяў на раз’ездзе гадзіну.
  3. Праіснаваць, не разбураючыся.

    • Гэты дом прастаіць яшчэ доўга.

|| незак. прастойваць, ✂.

прастой, ✂, м.

Вымушаная бяздзейнасць (рабочай сілы, механізмаў), непрадбачны перапынак у рабоце.

  • Ліквідаваць лішнія прастоі тэхнікі.

|| прым. прастойны, ✂.

прастол, ✂, м.

  1. Трон манарха.

    • Узысці на п. (стаць манархам).
    • Сядзець на прастоле (царстваваць).
  2. Высокі стол, які стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара.

|| прым. прастольны, ✂.

  • Прастольнае свята (у гонар святога, з імем якога звязана царква).