Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасветлены, ✂.

Поўны яснасці, радасны, светлы.

  • П. твар.

|| наз. прасветленасць, ✂.

прасвечваць, ✂; незак.

  1. гл. прасвяціць.

  2. Свяціцца праз што-н.

    • Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.
  3. Віднецца праз што-н.

    • Праз кроны дрэў прасвечвае неба.
    • Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

прасвідроўваць, ✂; незак.

Тое, што і свідраваць (у 1 і 2 знач.).

  • П. адтуліну.

прасвірка, ✂ і просвіра, ✂, ж.

Маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў некаторых абрадах праваслаўнага набажэнства.

|| памянш. просвірка, ✂.

|| прым. прасвірны, ✂ і просвірны, ✂.

прасвістаць, ✂; зак.

  1. Абазвацца свістам, свіснуць.

  2. Выканаць свістам (якую-н. мелодыю).

    • П. матыў знаёмай песні.
  3. Праляцець са свістам.

    • Прасвістала куля.
  4. Правесці які-н. час свішчучы.

прасвятленне, ✂, н.

  1. гл. святлець.

  2. Яснасць думак, свядомасці, пачуццяў.

    • Наступіла п.

прасвяціцца, ✂; зак. (разм.).

Падвергнуцца прасвечванню.

|| незак. прасвечвацца, ✂.

прасвяціць, ✂; зак.

Прапусціць праз каго-, што-н. прамяні, святло для даследавання ўнутранасці.

  • П. лёгкія.

|| незак. прасвечваць, ✂.

|| наз. прасвечванне, ✂.

праседзець, ✂ і прасядзець, ✂; зак.

  1. Правесці які-н. час седзячы або прабыць дзе-н. (дзе можна сядзець).

    • П. у гасцях да поўначы.
  2. Працерці або праціснуць доўгім сядзеннем (разм.).

    • П. штаны.
    • П. крэсла.

|| незак. праседжваць, ✂.

|| наз. праседжванне, ✂.

прасека, ✂, ж.

Дарога, вузкая паласа ў лесе, лесапарку, ачышчаная ад дрэў.