Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лотаць, ✂, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш.

  • Л. расцвіла.

|| прым. лотацевы, ✂.

лотра, ✂, м. і ж. (разм. лаянк.).

Тое, што і латруга.

лоўж, ✂, м.

Куча сухога галля.

  • Ссечанае галлё сцягвалі ў л.

лоўкі, ✂.

  1. Спрытны, умелы.

    • Л. варатар.
  2. Выкрутлівы, які знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

    • Гэта быў л. гаспадарнік.
  3. Выгадны, зручны.

    • Лоўкае сядло.

|| наз. лоўкасць, ✂.

лоўчы​1 ✂ прым.

  1. Прывучаны да лоўлі, палявання.

    • Лоўчыя сабакі.
  2. Прызначаны для лоўлі звяроў.

    • Лоўчыя ямы.

лоўчы​2, ✂, м.

У рускай дзяржаве да 17 ст.: службовая асоба, якая ведала дварцовым паляваннем і рыбнай лоўляй.

лоцман​1, ✂, м.

Праваднік суднаў, які добра ведае бяспечны водны шлях.

|| прым. лоцманскі, ✂.

лоцман​2, ✂, м.

Невялікая марская рыба, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб, асабліва акул.

лоцыя, ✂, ж.

  1. Раздзел суднаваджэння — апісанне мораў, водных шляхоў і ўзбярэжжаў.

  2. Інструкцыя для плавання ў пэўным басейне, воднай прасторы.