Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіна...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да кінематаграфіі, да кіно, напр. кінааператар, кінагарадок, кінаглядач, кіназала, кіназдымка, кіназорка, кінакадр, кінакамедыя, кінакамера, кінамастацтва, кінапанарама, кінаплёнка, кінапрамысловасць, кінарэжысёр, кінасетка, кінасцэнарый, кінасюжэт, кінафестываль, кінахроніка, кіначасопіс, кінаэкран.

кінаакцёр, , м.

Артыст кіно.

|| ж. кінаактрыса, .

|| прым. кінаакцёрскі, .

кінааматар, , м.

Чалавек, які здымае кіно як аматар, непрафесіянал.

|| прым. кінааматарскі, .

кінаапарат, , м.

Апарат для здымак і паказу кінафільмаў.

кінавар, , ж. (спец.).

Мінерал чырвонага колеру розных адценняў (сярністая ртуць), сыравіна для атрымання ртуці, а таксама фарба з гэтага мінералу.

|| прым. кінаварны, .

кіназдымка, , ж.

Здымка на кінематаграфічную стужку.

кіназнаўства, , н.

Навука, якая даследуе кіно як мастацтва, сродак асветы і інфармацыі.

|| прым. кіназнаўчы, .

  • К. факультэт.

кінакарціна, , ж. (разм.).

Мастацкі фільм.

кіналогія, , ж.

Навука пра сабак.

|| прым. кіналагічны, .

кінамеханік, , м.

Спецыяліст па дэманстрацыі кінафільмаў.