Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзерці, ; незак.

Тое, што і драць.

дзесьці, прысл.

У нейкім, дакладна не вызначаным месцы.

  • Д. я сустракаў гэтага чалавека.
  • Ён служыць д. на поўначы.

дзесятак, , м.

  1. Адзінка падліку, роўная дзесяці, а таксама дзесяць аднолькавых прадметаў.

    • Д. яек.
    • Да яго звяртаюцца дзесяткі людзей.
  2. Дзесяць год узросту.

    • Дзевяты д. пайшоў (мінула восемдзесят гадоў).
  3. мн. Перадапошняя лічба шматзначнага ліку.

    • Клас адзінак, дзесяткаў, соцень.

  • Не з баязлівага дзесятка хто (разм.) — пра смелага, рашучага чалавека.

дзесятка, , ж.

  1. Лічба 10.

    • Трапіць у дзесятку (дакладна ў цэнтр мішэні).
  2. Назва чаго-н., што змяшчае ў сабе дзесяць адзінак, напр. група з дзесяці чалавек, ігральная карта з дзесяццю ачкамі.

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 10 (разм.).

    • Паехаў на дзесятцы (на трамваі, тралейбусе, аўтобусе пад № 10).
  4. Тое, што і дзесяцірублёўка (разм.).

    • Размяняць дзесятку.

дзесятковы, .

Заснаваны на лічэнні дзесяткамі.

  • Дзесятковая сістэма мер і вагі.

  • Дзесятковыя дробы — сістэма лічбавага адлюстравання дробных колькасцей пры дапамозе раскладання на дзесятыя, сотыя, тысячныя і т.д. часткі цэлага.

дзесятнік, , м.

Асоба ніжэйшага тэхнічнага персаналу, якая кіруе групай рабочых на будаўніцтве, лясных распрацоўках і інш.

дзесяты, .

  1. гл. дзесяць.

  2. дзесятая. Які атрымліваецца пры дзяленні на дзесяць.

    • Дзесятая частка.
    • Адна дзесятая (наз.).

дзесяцера, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць дзесяць.

    • Д. сыноў.
    • Д. сірот.
    • Іх там працавала д.: шэсць мужчын і чатыры жанчыны.
    • Д. свіней.
    • Нас было д.
    • Усё дзелім на дзесяцярых.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць дзесяць.

    • Д. дзяцей.
    • Д. цялят.
  3. звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: дзесяць прадметаў.

    • Д. нажніц.
    • Д. саней.
    • Д. сутак.
  4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзесяць пар.

    • Д. ботаў.
    • Мароз такі, што хоць д. рукавіц надзявай.

  • За дзесяцярых — так, як могуць толькі дзесяцера.

    • Працаваць за дзесяцярых.

дзесяці...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. што змяшчае дзесяць якіх-н. адзінак, напр. дзесяцірублёвы, дзесяцітонны, дзесяціствольны;
  2. які адносіцца да дзесяці, да дзесятага, напр. дзесяцігадзінны (цягнік), дзесяцікласнік.

дзесяціборац, , м.

Спартсмен, удзельнік дзесяціборства.