дзесяцера лічэбнік | зборны назоўнік
-
З назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займеннік: множны лік: л. і без залежнага слова: колькасць дзесяць.
- Д. сыноў.
- Д. сірот.
- Іх там працавала д.: шэсць мужчын і чатыры жанчыны.
- Д. свіней.
- Нас было д.
- Усё дзелім на дзесяцярых.
-
З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць дзесяць.
- Д. дзяцей.
- Д. цялят.
-
звычайна Н і В. З множналікавымі назоўнікамі: дзесяць прадметаў.
- Д. нажніц.
- Д. саней.
- Д. сутак.
-
З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы і існуюць або носяцца ў пары: дзесяць пар.
- Д. ботаў.
- Мароз такі, што хоць д. рукавіц надзявай.
- За дзесяцярых — так, як могуць толькі дзесяцера.
- Працаваць за дзесяцярых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)