Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шчоўкаць, ✂; незак.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

  • Шчоўкае замок у дзвярах.
  • У лазняку шчоўкаў салавей.
  • Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчоўкнуць, ✂.

|| наз. шчоўканне, ✂.

шчочка, ✂, ж.

  1. гл. шчака.

  2. Тое, што і шчака (у 2 знач.; спец.).

    • Ш. абцугоў.
    • Ш. замка.

шчуп, ✂, м. (спец.).

  1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.

  2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.

  3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).

  4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.

шчупак, ✂, м.

Драпежная прэснаводная рыба са сплюснутай выцягнутай галавой і доўгім тулавам.

  • Злавіць шчупака на вуду.

|| памянш. шчупачок, ✂.

|| прым. шчупаковы, ✂.

шчупакоў, ✂.

Які належыць шчупаку.

  • Шчупаковы зубы.
  • Па шчупаковай волі або на шчупакова казанне (само сабою, як бы дзякуючы чарадзейству; разм.).

шчупальцы, ✂, н.

Рухомы орган для захоплівання ежы ў насякомых і ў некаторых іншых жывёл.

|| прым. шчупальцавы, ✂.

  • Тып шчупальцавых (наз.).

шчупаць, ✂; незак.

  1. Датыкацца, мацаць з мэтай агляду, даследавання.

    • Ш. курэй.
    • Ш. вачамі каго-, што-н. (перан. уважліва разглядаць).
  2. Даследаваць шчупам.

|| зак. пашчупаць, ✂.

|| наз. шчупанне, ✂.

шчупачок, ✂, м.

  1. гл. шчупак.

  2. Дзіцяня шчупака, малы шчупак.

шчупачыны, ✂.

Такі, як у шчупака.

  • Ш. хвост.

шчупачышча, ✂, м. (разм.).

Велізарны шчупак.

  • На вуду Алеся трапіў метровы ш.