шчуп назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін
-
Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.
-
Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.
-
Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, які служыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).
-
Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)