Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штогодні, (разм.).

Тое, што і штогадовы.

  • Ш. водпуск.

штогоднік, , м.

Выданне, якое выходзіць раз у год.

  • Універсітэцкі ш.

штодзень, прысл.

Кожны дзень; з дня ў дзень.

  • Ш. ідзе дождж.

штодзённы, .

  1. Які бывае кожны дзень.

    • Штодзённая гімнастыка.
    • Займацца штодзённа (прысл.).
  2. Звычайны, будзённы.

    • Штодзённая вопратка.

|| наз. штодзённасць, .

штодня, прысл.

  1. Тое, што і штодзень.

    • Галіцца ш.
  2. З кожным днём, з дня на дзень.

    • Халаднее ш.

штолета, прысл.

Кожнае лета, кожным летам.

  • Ш. адпачываць на поўдні.

штольня, , ж.

Гарызантальная або нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на зямную паверхню.

|| прым. штольневы, .

штомесяц, прысл.

Кожны месяц.

  • Праводзіць палявыя доследы ш.

штомесячнік, , м.

Выданне, якое выходзіць раз у месяц.

штомесячны, .

Які бывае кожны месяц, раз у месяц.

  • Ш. часопіс.
  • Штомесячна (прысл.) плаціць узносы.