Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпінгалет, ✂, м.

  1. Засаўка для запірання створак акон, дзвярэй.

  2. Пра падлетка, які мае малы рост (разм.).

    • Ш., а лезе ў дарослую кампанію.

|| прым. шпінгалетны, ✂.

шпіталізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Змясціць (змяшчаць) у бальніцу, шпіталь для лячэння.

|| наз. шпіталізацыя, ✂.

шпіталь, ✂, м.

Бальніца, пераважна вайсковая.

  • Палявы ш.

|| прым. шпітальны, ✂.

шпіц​1, ✂, м. (уст.).

Тое, што і шпіль.

шпіц​2, ✂, м.

Невялікі пакаёвы сабака з пушыстай поўсцю.

  • Карлікавы ш.

шпіянаж, ✂, м.

Выведванне, збіранне або выкраданне звестак, якія складаюць ваенную або дзяржаўную тайну, для перадачы іх іншай дзяржаве.

  • Пайсці пад трыбунал за ш.

шпокаць, ✂; незак. (разм.).

Падаючы, стукаючыся аб што-н., утвараць кароткі глухі гук.

  • Жалуды шпокалі з дуба на дол.

|| аднакр. шпокнуць, ✂.

|| наз. шпоканне, ✂.

шпора, ✂, ж.

  1. Сагнутая па форме абцаса металічная дужка з кольцам на канцы, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для пануквання каня.

    • Даць шпоры каню (націснуць шпорамі).
  2. Рагавы завостраны выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

    • Шпоры ў пеўня.
  3. Выступ на вобадзе кола ці на звёнах гусеніц трактара, танка і пад. (спец.).

|| прым. шпорны, ✂.

шпроты, ✂, м.

Дробная марская вэнджаная рыба, кансерваваная ў алеі.

|| прым. шпротавы, ✂ і шпротны, ✂.

шпрыц, ✂, м.

Медыцынскі інструмент — цыліндрык з поршнем і іголкай для ўвядзення ці адсмоктвання вадкасці.

|| прым. шпрыцавы, ✂.