Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

схітрыцца, ; зак. (разм.).

Непрыкметна для іншых змагчы зрабіць што-н. на карысць сабе.

  • С. атрымаць кватэру без чаргі.

|| незак. схітрацца, .

схлынуць, ; зак.

  1. Хлынуўшы, сцячы.

    • Вада схлынула.
  2. перан. Пра вялікую масу людзей: адначасова пайсці аднекуль.

    • Натоўп схлынуў праз 30 хвілін.

схмурнелы, .

  1. Пануры, хмурны.

    • С. твар дзяўчыны.
  2. Пра надвор’е, неба і пад.: пахмурны.

    • Схмурнелае неба.

|| наз. схмурнеласць, .

схова, , ж. (разм.).

Тое, што і схоў.

схованка, , ж.

  1. Месца, дзе можна знайсці прытулак схавацца ад каго-, чаго-н.

    • С. ад дажджу.
    • У гушчары добрая с. ад спёкі.
  2. Таемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

    • Трымаць збожжа ў схованцы.

сховішча, , м.

  1. Памяшканне для захоўвання, зберагання чаго-н.

    • С. бібліятэкі.
  2. Месца, дзе можна схавацца, захінуцца ад каго-, чаго-н.

    • С. ад дажджу і ветру.
  3. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, збудаванне для ўкрыцця ад снарадаў, бомб, атрутных рэчываў.

сход, , м.

  1. гл. сысці.

  2. Месца спуску (разм.).

    • Вельмі стромы с.
    • Пашукаць схода з гары.
  3. Пасяджэнне членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н. агульнага.

    • Рашэнне агульнага схода працоўнага калектыву.
  4. У складзе назваў некаторых выбарных устаноў, арганізацый.

    • Устаноўчы с.
    • Пастанова Заканадаўчага схода.

сходка, , ж. (уст. неадабр.).

Тое, што і сход (у 3 знач.).

сходны, (разм.).

Недарагі.

  • Сходная цана на бульбу.

|| наз. сходнасць, .

сходы, і сходкі,

Лесвіца, яе ступенькі.

  • Падняцца на пяты паверх па сходах.