Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кілзаць, ; незак.

Класці цуглі ў рот каню.

  • К. стаенніка.

|| зак. закілзаць, .

кілім, , м. (абл.).

Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы.

  • Там ткуць кілімы дарагія.

|| прым. кілімавы, .

кілішак, , м.

Шкляная чарка на ножцы.

  • Хрустальны к.

|| прым. кілішачны, .

кіло, нескл., н. (разм.).

Тое, што і кілаграм.

  • Купіць к. яблыкаў.

кіль, , м.

Падоўжны брус, які праходзіць па ўсёй даўжыні судна ў сярэдзіне яго днішча.

|| прым. кілявы, .

кільватэр, , м. (спец.).

Хвалевы струмень, які застаецца за ідучым суднам.

  • Ісці ў кільватэры (пра судны: адзін за адным, тым жа курсам).

|| прым. кільватэрны, .

  • Кільватэрная калона.

кілька, , ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых.

|| прым. кілечны, .

  • К. промысел.

кімано, нескл.

Японскае нацыянальнае адзенне свабоднага крою з вельмі шырокімі рукавамі.

кімберліт, , м.

Магматычная горная парода, якая ўтрымлівае алмазы.

|| прым. кімберлітавы, .

кімвал, , м.

Старадаўні музычны інструмент, які складаецца з дзвюх медных талерак.

|| прым. кімвальны, .

  • К. звон.