Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зваротны, ✂.

  1. Які вядзе назад (пра шлях, дарогу).

    • З. шлях.
  2. Які аднаўляецца, падчас узнікае зноў.

    • З. тыф.
  3. У граматыцы: які абазначае адносіны да суб’екта маўлення.

    • З. дзеяслоў.

◊

  • Зваротны адрас — адрас адпраўшчыка пісьма, пасылкі і пад.

зваршчык, ✂, м.

Рабочы па зварцы металаў.

|| ж. зваршчыца, ✂.

зварыцца, ✂; зак.

  1. гл. варыцца.

  2. Злучыцца шляхам зваркі.

|| незак. зварвацца, ✂.

зварыць, ✂; зак.

  1. гл. варыць.

  2. Злучыць, запаўняючы прамежкі расплаўленым металам ці сціскаючы, скоўваючы ў распаленым выглядзе.

    • З. секцыі трубаправода.

|| незак. зварваць, ✂.

|| наз. зварка, ✂.

  • Газавая з.
  • Аўтагенная з.

звар’яцелы, ✂.

  1. Які страціў розум, псіхічна хворы.

    • З. чалавек.
    • Крычыць нібы з.
  2. Безразважны, раз’юшаны (разм.).

    • З. ад злосці, ён біў посуд.

|| наз. звар’яцеласць, ✂.

звар’яцець, ✂; зак.

  1. Захварэць на псіхічнае расстройства.

  2. Страціць развагу, раз’юшыцца (разм.).

звастрыцца, ✂; зак.

Стаць вельмі тонкім, вузкім ад вастрэння або доўгага ўжывання.

  • Нож звастрыўся.

|| незак. звострывацца, ✂.

звастрыць, ✂; зак.

  1. Зрэзаць, знішчыць няроўнасці тачыльным інструментам.

    • З. няроўнасці на лязе.
  2. Пра нож і іншую прыладу: зрабіць тонкім, вузкім ад доўгага ўжывання.

|| незак. звострываць, ✂.

звацца, ✂; незак.

Насіць імя, называцца.

  • Гэты курорт завецца Сочы.
  • Каб людзьмі з., трэба людзьмі быць (прыказка).

зваць, ✂; незак.

  1. Голасам, сігналам прасіць наблізіцца.

    • З. на дапамогу.
  2. Запрашаць куды-н.

    • З. у госці.
  3. Называць.

    • Яго звалі Міхасём.

|| зак. пазваць, ✂.