Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зблізку, прысл.

З блізкай адлегласці.

  • Разглядзець каго-, што-н. з.

збляднелы, ✂.

Які стаў бледным.

  • З. твар.

збляднець, ✂; зак.

Стаць бледным.

|| незак. бляднець, ✂.

збляклы, ✂.

Які страціў яркасць афарбоўкі або свежасць.

  • Збляклыя фарбы.
  • Збляклыя кветкі.

зблякнуць, ✂; зак.

  1. Страціць яркасць, афарбоўку.

    • Ружовыя фарбы збляклі.
  2. Завянуць, страціць свежасць.

    • Трава зблякла.

збожжа, ✂, н.

  1. Агульная назва хлебных злакавых раслін, з зерня якіх вырабляюцца мука і крупы.

  2. зб. Зерне, насенне гэтых раслін.

    • Сеяць з.
    • Змалоць з.

|| прым. збожжавы, ✂.

  • Збожжавыя культуры.

збожжа...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да збожжа, напр. збожжакамбайн, збожжапагрузчык, збожжапастаўкі, збожжаправод, збожжасейны, збожжасклад, збожжаўборачны.

збожжавытворчы, ✂.

Які займаецца вырошчваннем, вытворчасцю збожжа.

  • З. раён.

збожжавыя, ✂.

Злакавыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і пад.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу.

  • Сяўба збожжавых.

збожжанарыхтоўкі, ✂, ж.

Дзяржаўная планавая нарыхтоўка збожжа.

|| прым. збожжанарыхтоўчы, ✂.