Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гнявіць, ✂; незак.

Выклікаць гнеў.

◊

  • Не гняві бога (разм.) — дарэмна не наракай.

  • Што бога гнявіць; няма чаго бога гнявіць (разм.) — няма падстаў крыўдзіцца на жыццё.

|| зак. угнявіць, ✂.

  • У. суседку.

гняды, ✂ і гнеды, ✂.

Чырвона-рыжы з чорным хвастом і грывай (пра масць коней).

гняздзіцца, ✂; незак.

  1. Віць гнёзды, жыць (пра птушак).

    • Дастаўкі гняздзяцца пад страхой.
  2. Жыць гнёздамі, у вялікай колькасці (пра насякомых).

    • Клапы гняздзяцца ў ложках.
  3. перан. Моцна трымацца, намнажацца (пра думкі).

    • У душы гняздзіліся трывожныя думкі.

гняздо, ✂, н.

  1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

    • Ластаўчына г.
    • Асінае г. (таксама перан. пра прытулак злачынных людзей).
    • У падвале блатнякі звілі сабе г.
  2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

  3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

    • Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.
  4. Укрытае месца для чаго-н.

    • Кулямётнае г.
  5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

  6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзечка, ✂.

|| прым. гнездавы, ✂.

  • Гнездавая пасадка лесу.
  • Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

гняздоўе, ✂, н.

Месца, дзе гняздзяцца птушкі.