Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гніда, ✂, ж.

Яйцо вошы.

|| прым. гнідны, ✂.

гніенне, ✂, н.

Працэс распаду арганічных рэчываў пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

гніласны, ✂.

Які выклікае гніенне, выраблены гніеннем.

  • Гніласныя мікробы.
  • Г. пах.

|| наз. гніласнасць, ✂.

гнілата, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і гніль.

гніллё, ✂, н., зб. (разм.).

Гнілыя прадметы, гніль.

гнілушка, ✂, ж.

  1. Тое, што і гніляк (у 1 знач.).

  2. Гнілая, ляжалая груша.

гнілы, ✂.

  1. Сапсаваны гніеннем, спарахнелы, затхлы.

    • Гнілая салома.
    • Гнілая вада.
  2. Сыры, дажджлівы.

    • Гнілая восень.
  3. перан. Непрыгодны, нездаровы.

    • Г. настрой.

|| наз. гніласць, ✂.

гніль, ✂, ж.

  1. Што-небудзь гнілое, сапсаванае гніеннем.

    • У яблыку з’явілася г.
  2. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін.

    • Мокрая г. бульбы.

гніляк, ✂, м.

  1. Кусок спарахнелага, гнілога дрэва.

  2. перан. Хваравіты, слабы чалавек (разм.).

    • Той г. доўга не працягне.

гнісці, ✂ і гніць, ✂, незак.

  1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

    • Сена гніе.
  2. перан. Цяжка жыць, гібець.

    • Г. у акопах

|| зак. згнісці, ✂ і згніць, ✂.